Каталіцкі біскуп Антоній Дзям’янка трапіў у рэанімацыю: праблемы з сэрцам

Опубликовано 1 мая 2020, 15:26

Увечары 28 красавіка кепска стала біскупу Пінскай дыяцэзіі Антонію Дзям’янку, яго тэрмінова шпіталізавалі.

Пра гэта «НН» паведаміў канцлер курыі ксёндз Андрэй Рылка.

«У біскупа праблемы з сэрцам — гэта не навіна. Учора рэзка пачаліся праблемы, можа, нейкія няправільныя лекі. Зрабілі тэст на каранавірус, але вынік адмоўны. Хутчэй за ўсё, гэта звязана з тым, што ў яго былі вялікія перагрузкі ў працы», — адзначае айцец Андрэй.

Ляжыць біскуп у Пінскай бальніцы. Ягоны стан Андрэй Рылка характаразуе, як «невыразны».

Біскупа Дзям'янку забралі ў рэанімацыю, але ўвесь час ён знаходзіцца ў прытомнасці. «У рэанімацыі проста лепшае абсталяванне», — адзначае канцлер курыі.

Еще новости

Перейти на полную версию