Опубликовано 4 мая 2016, 10:58
Прэзентацыя беларускага пераклада кнігі караля рэпартажнай журналістыкі Рышарда Капусцінскага «Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка» з удзелам перакладчыка Яўгена Салейчука.
Як паведамляе сайт nn.by прэзентацыя пройдзе у Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы, што знаходзiца у Пінску, вуліца Горкага 15. Пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.
Уваход — вольны. Пачатак 7 мая у 18.30
Народжаны ў беларускім Пінску, Рышард Капусцінскі — легенда польскай рэпартажнай журналістыкі, вандраўнік і пісьменнік, вядомы ва ўсім свеце. Час, апісаны ў гэтай кнізе, – пераломны для асэнсавання свайго шляху і уласнага месца ў жыцці чалавецтва. Кніга пра крывавыя рэвалюцыі, выпадковыя перамогі і паразы, расавы антаганізм, голад, эпідэміі, карупцыю, галечу. І пра невымоўную прагу жыцця.
Кніга пра афрыканскі космас, усё яшчэ не дарэшты зведаны і зразумелы еўрапейцам. Там велічная прыгажосць прыроды суседнічае з дзікунскім убоствам чалавечага жыцця. Цень і вада каштоўнейшыя за ўсе скарбы свету. І расавыя забабоны мацнейшыя чым дзе.
Кнігу выйшла ў выдавецтве «Логвінаў».