Гэй, палеская моладзь! Збірайся ў канцы лета на радзіму Васіля Быкава

Опубликовано 17 июля 2018, 16:24

14-19 жніўня ў вёсцы Бычкі (Ушацкі р-н, Віцебшчына) — на радзіме выбітнага беларускага пісьменніка Васіля Быкава — пройдзе моладзевы летнік “Брэнд беларускай культуры”. На самабытную імпрэзу запрашаецца моладзь з усяе краіны ад 18 да 30 гадоў.

Усе, хто прыедзе на летнік, зможа сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры і працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка. Кожнага чакае насычаная цікавая праграма ды атмасфера.

У межах творчай праграмы запланаваны:

Умовы

Арганізатары культурнага летніка забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць ўсе яны будуць у палатках на тэрыторыі сядзібы.

Удзельнікам трэба даслаць анкету да 5 жніўня.

Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл: BelovABelyj@gmail.com.

Еще новости

Перейти на полную версию