
Гэй, палеская моладзь! Збірайся ў канцы лета на радзіму Васіля Быкава
17 июля 2018, 16:24
11108
14-19 жніўня ў вёсцы Бычкі (Ушацкі р-н, Віцебшчына) — на радзіме выбітнага беларускага пісьменніка Васіля Быкава — пройдзе моладзевы летнік “Брэнд беларускай культуры”. На самабытную імпрэзу запрашаецца моладзь з усяе краіны ад 18 да 30 гадоў.
Усе, хто прыедзе на летнік, зможа сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры і працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка. Кожнага чакае насычаная цікавая праграма ды атмасфера.

У межах творчай праграмы запланаваны:
- сустрэчы і лекцыі з беларускімі творцамі, грамадскімі і культурнымі дзеячамі;
- упарадкаванне школы Васіля Быкава і прыбіранне тэрыторыі;
- удзел у распрацоўцы канцэпцыі, ініцыятываў і праектаў па распаўсюджанні беларускай культуры;
- цудоўная магчымасць адпачыць, завесці новыя знаёмствы, атрымаць асалоду ад мясцовай прыродай і культуры малой радзімы Быкава.

Умовы
Арганізатары культурнага летніка забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць ўсе яны будуць у палатках на тэрыторыі сядзібы.
Удзельнікам трэба даслаць анкету да 5 жніўня.
Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл: BelovABelyj@gmail.com.
В Пинске ограничат продажу алкоголя31.08.2026
Нотариусы проконсультируют матерей бесплатно30.08.2026
Горячую воду в Пинске отключат20.08.2026
«ПИНСКВОДОКАНАЛ» ИНФОРМИРУЕТ06.07.2026
В Беларуси обновился абсолютный температурный рекорд30.06.2026

