У Пінску знойдзеныя рэшткі царквы XV стагоддзя
14 августа 2014, 11:16
4102
У Пінску падчас археалагічных раскопак знойдзеныя рэшткі колішняй царквы святога Сімяона XV стагоддзя.
Пра гэта КРЫНІЦА.INFO паведаміў беларускі культуролаг Алесь Суша са спасылкай на вядомага археолага Пятра Лысенку, які і праводзіў раскопкі. Звязацца з самім археолагам, на жаль, не атрымалася.
Царква была пабудаваная на сродкі пінскай княгіні Марыі Гаштольд у памяць пра яе мужа, апошняга кіеўскага князя Сямёна Алелькавіча (1420-1470), праўнука вялікага князя літоўскага Альгерда. Царква была разбурана ў XVIIстагоддзі.
Апроч таго, падчас раскопак былі знойдзеныя таксама рэшткі адной са старых сінагог. У ёй знойдзеная казацкая шабля, магчыма, турэцкай вытворчасці. Вядома, што казакі, мякка кажучы, непрыхільна ставіліся да яўрэяў.
Как поменялись ставки налогов в 2026 году05.01.2026
Как будет работать МРЭО ГАИ отделение по гражданству и миграции Пинского ГОВД в праздники24.12.2025
Сдаете недвижимость в аренду? Что нужно знать10.12.2025
Нотариальная контора города Пинска проводит акцию05.12.2025
Как такси-компания скрывала миллионы через дробление бизнеса28.11.2025

