
У Пінску ўзгадаюць Луізу Арнер Бойд
У Пінску ўзгадаюць сусветна вядомую амерыканскую даследчыцу Луізу Арнер Бойд. Прагляд дакументальнай кінастужкі “Палессе Луізы Бойд” і ўнікальных здымкаў Піншчыны 1934 года адбудецца ў чацвер, 28 лістапада, у гарадской цэнтральнай бібліятэцы.
Па словах ініцыятара Алены Рамановіч, мерапрыемства пройдзе ў межах гістарычна-краязнаўчага конкурса:
– Увогуле, у нашай бібліятэцы конкурс на краязнаўчае мерапрыемства, краязнаўчыя эцюды. Наш аддзел супрацоўнічае з пасольствам США, і мы падумалі, што натуральна было б узяць чалавека, амерыканку, якая была на Палессі, і правесці такое мерапрыемства.
Луіза Арнер Бойд увосень 1934 года арганізавала навуковую экспедыцыю з Львова да Вільні, у ходзе якой асаблівае месца заняў пінскі край. Тут амерыканка затрымалася на два тыдні, зрабіла каля 700 здымкаў і вяла “палесскі дзённік". Дзякуючы гэтаму заходні свет пазнаёміўся з прыгажосцю беларускага Палесся.
Беларускае Радыё Рацыя, Пінск
В Пинске ограничат продажу алкоголя31.08.2026
Нотариусы проконсультируют матерей бесплатно30.08.2026
Горячую воду в Пинске отключат20.08.2026
«ПИНСКВОДОКАНАЛ» ИНФОРМИРУЕТ06.07.2026
В Беларуси обновился абсолютный температурный рекорд30.06.2026

