У Пінску ўшанавалі памяць Яўгена Шатохіна

 27 января 2019, 14:41
 9336

У Пінску ўшанавалі памяць знанага беларускага мастака, педагога, заснавальніка і першага дырэктара мясцовай дзіцячай школы мастацтва Яўгена Шатохіна. Творца заўчасна памёр у студзені 2012 года.

Ён застаўся ў памяці не толькі як таленавіты мастак і грамадска-палітычны дзеяч, але і як асоба, апантаная морам, – адзначае паплечнік Шатохіна, актывіст Ігар Салавей:

– Яўген Сяргеевіч Шатохін быў не толькі вядомым і выдатным мастаком, але і падарожнікам-мараплаўцам. Па маладосці на сваёй яхце “Скіф-2" адзін выходзіў у Белае мора, сам-насам са стыхіяй і ў доўгатэрміновы паход. Гэта патрабуе вялікай адвагі, мужнасці і прафесіяналізму. Пазней хадзіў толькі па палескіх рэках і азёрах, бо гады ўжо былі не тыя.

Грамадскія актывісты наведалі магілу мастака, каб запаліць знічы, ўскласці кветкі. Шатохін зрабіў значны ўнёсак у папулярызацыю роднага Пінска і ўсёй Беларусі праз мастацтва. Ягоныя творы, якія адлюстроўваюць прыгажосць беларускага наваколля і мінуўшчыну, знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях краін Еўропы, Амерыкі і Азіі.


Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Интересная новость? Поделись с друзьями!

PINSK.EU, новости Пинска