
Моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава
Моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава. У Бычках - на радзіме Васіля Быкава - 20 чэрвеня пачнецца штогадовы моладзевы летнік, на які запрашаецца моладзь ад 18 да 35 гадоў.
Удзельнікі змогуць сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры ды працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка.
Летнік ладзіцца штогод. Сярод выступоўцаў і лектараў школы былі Уладзімiр Арлоў, Адам Глобус, Максім Жбанкоў, Валярына Кустава, Франак Вячорка, Пятро Клюеў, Гана Севярынец ды іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.
Удзельнікаў школы цікавая насычаная праграма ды атмасфера: выступы экспертаў, музыкаў; творчыя сустрэчы, гульні, майстар-класы; новыя знаёмствы. Падчас правядзення летніка, у Бычках таксама адбудзецца вечарына памяці Васіля Быкава з удзелам беларускіх грамадскіх і культурніцкіх дзеячаў.
Арганізатары забяспечаць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы і ў самой сядзібе.

Удзельнікам трэба запоўніць анкетуда 14 чэрвеня.
Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл: AITButsefal@gmail.com
В Пинске ограничат продажу алкоголя31.08.2026
Нотариусы проконсультируют матерей бесплатно30.08.2026
Горячую воду в Пинске отключат20.08.2026
«ПИНСКВОДОКАНАЛ» ИНФОРМИРУЕТ06.07.2026
В Беларуси обновился абсолютный температурный рекорд30.06.2026

